У пікетах супраць АЭС ізноў адмоўлена

2009 2009-02-13T14:28:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radiazia.jpg

Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вілейкі і Маладзечна правесці пікеты супраць пабудовы АЭС не атрымалі поспеху. Вілейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў.

Прычым гэтыя адказы відавочна не грунтуюцца на заканадаўстве, падставы адмоў вельмі сумнеўныя.

У Вілейцы адмова дадзена на падставе таго, што "Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы не прыняты".

Маладзечанскія актывісты ізноў атрымалі адпіску аб тым, што нібыта "не выкананыя патрабаванні 1-ай часткі 4-га артыкула, а таксама 5-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэпубліцы Беларусь". // Vialeika.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international