Аўганскі ветэран адмовіўся ад юбілейнага медаля

2009 2009-02-12T14:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шафёр сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бярозаўскае”, ветэран вайны  ў Аўганістане Вячаслаў Матус адмовіўся ісці ў Першамайскі сельвыканкам атрымліваць юбілейны медаль да 20-годдзя вываду войскаў з Аўганістана.

Як паведаміў ветэран В.Матус Радыё Рацыя, ён не прасіўся на аўганскую вайну, яго накіравалі ваяваць за чужыя інтарэсы, не спытаўшы, ці хоча ён гэтага. Яго жыццё падверглі смяротнай небяспецы, а цяпер аставілі на мізэрным заробку, пазбавілі ільгот. Пра што ён даведаўся, калі ў электрычцы трапіў у рукі кантралёраў  і яго ледзьва не аштрафавалі, як безбілетніка. Ад кантралёраў даведаўся, што  толькі ў аўтобусе можа паказваць сваё пасведчанне, там, маўляў, яшчэ застаўся бясплатны праезд для  “аўганцаў”.

Само ўручэнне медаля старшынёю сельвыканкама – гэта таксама для Вячаслава Матуса прыніжэнне. Па словах ветэрана, раскінулі медалі па сельвыканкамах для адцапнога. Якія адносіны мае старшыня сельвыканкама да аўганскай вайны?

Вячаслаў Матус, які адбыў на аўганскай вайне 2 гады 4 дні, намераны вярнуць усе 5 узнагарод, якія мае, калі не вернуць ільготы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international