За арганізацыю моладзевага летняга лагеру аштрафаваныя Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнка на 20 базавых велічыняў кожны

2005 2005-08-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 жніўня паводле рашэньня Берасьцейскага раённага суду кіраўнік абласнога аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігар Маслоўскі і старшыня абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў аштрафаваныя на 510 тысячаў рублёў кожны за арганізацыю летніка, паведаміла радыё Свабода.
Суд Берасьцейскага раёну разглядаў справу на падставе складзеных міліцыянтамі адміністратыўных пратаколаў, дзе міжнародны летнік з удзелам беларускай і ўкраінскай моладзі, які ладзіўся напрыканцы ліпеня на базе адпачынку “Белае возера”, прызнаны несанкцыянаваным сходам. Суд пагадзіўся з высновамі міліцыянтаў і прыняў рашэньне аштрафаваць спадароў Маслоўскага і Лазарэнкава на 20 базавых велічыняў (510 тысячаў рублёў) кожнага. Іншыя ўдзельнікі летніку, на якіх складаліся пратаколы, у тым ліку грамадзяне Украіны, у берасьцейскім судзе не зьявіліся.
Старшыня Берасьцейскага аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігар Маслоўскі мяркуе, што пратаколы былі складзеныя на яго і некаторых іншых удзельнікаў летніку зусім невыпадкова: “Такія дзеяньні ўладаў скіраваныя супраць актывістаў палітычнай апазыцыі. На мой погляд, гэта так званыя кропкавыя ўдары. Да прыкладу, калі ўвайшлі міліцыянты ў залю, дзе мы праводзілі заняткі, імі адразу былі агучаныя пэўныя прозьвішчы, у тым ліку і маё. І адразу ж стала вядома, што гэта справа робіцца пад заказ”.
Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнкаў не прызналі сябе вінаватымі і заявілі, што будуць абскарджваць гэтае судовае рашэньне. Дарэчы, сёлета спадар Лазарэнкаў ужо быў пакараны аналягічным штрафам нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку Берасьця ў часе страйку прыватных прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international