Суд Цэнтральнага раёну Менску не задаволіў скаргу лідэра Аб’ яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі супраць беларускага КГБ (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На думку судзьдзі Валерыя Есьмана, вынесенае спадару Лябедзьку Камітэтам дзяржбясьпекі папярэджаньне аб тым, што ягоная дзейнасьць можа прывесьці да крымінальнага злачынства па артыкуле “здрада радзіме”, было законным і абгрунтаваным.
Паводле судовага рашэньня, Анатоль Лябедзька быў законна затрыманы супрацоўнікамі КГБ 5 лістапада мінулага году каля будынку амбасады ЗША ў Менску. Судзьдзя таксама лічыць абгрунтаваным і само папярэджаньне. У ім Анатоль Лябедзька абвінавачваецца ў кантактах з заходнімі дыпляматамі, якіх КГБ падазрае ў шпіянажы, а таксама ў атрыманьні ад замежных структураў вялікіх грашовых сумаў.

Прадстаўніком КГБ у судзе не было прыведзена ніводнага факту супрацьпраўнай дзейнасьці лідэра АГП. Фактычна суд і не разглядаў гэтыя абвінавачаньні па сутнасьці, а толькі прызнаў, што КГБ паводле існага заканадаўства мае права выносіць падобныя папярэджаньні.

Судзьдзя Есьман скончыў разгляд справы за дзьве з паловаю гадзіны. Прадстаўнік КГБ у судзе быў задаволены пастановай спадара Есьмана:

(Прадстаўнік КГБ у судзе: ) “Так, задаволены. Бо я прыводзіў у сваіх аргумэнтах, што артыкул 353 Грамадзянскага кодэксу прадугледжвае падставы для скаргі ў тым выпадку, калі правы чалавека парушаныя. Магчыма, гэта фармальная падстава, тым ня менш, яна судом падтрыманая”.

А вось як пракамэнтаваў рашэньне судзьдзі Есьмана сам Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Па сутнасьці мая скарга разгледжаная не была. Не прадстаўлена абсалютна ніякіх доказаў тых абвінавачаньняў, якія высунутыя з боку КГБ. Гэта ня суд, гэта такая інквізыцыя беларускай сыстэмы. Я думаю, што Есьман ня мае маральнага права назавацца судзьдзёй і разглядаць справы грамадзянаў Беларусі. Я спадзяюся, што прыйдзе той час, калі ў нас у судах будуць судзіць і выносіць рашэньні на падставе закону, а не палітычнай мэтазгоднасьці”.

Ён зазначыў, што будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international