Затрыманыя “маладафронтаўцы” Дашкевіч і Дземідзенка

2009 2009-02-13T09:00:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievic.jpg

Як паведаміла БелаПАН яго намеснік Анастасія Палажанка, гэта адбылося прыкладна ў 19.30 каля Нацыянальнага банка. Перад гэтым актывісты арганізацыі правялі акцыю пратэсту каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца арыштаваныя ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка.

Разам з Д.Дашкевічам затрыманы актывіст "МФ" Мікалай Дземідзенка. Спачатку маладых людзей даставілі ў размешчаны побач Гарадскі аддзел міліцыі № 1, а затым у Ленінскі РУУС.

Бліжэйшую ноч яны правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. 13 лютага павінен адбыцца суд. Д. Дашкевіч адмовіўся прыняць прадуктовую перадачу і, хутчэй за ўсё, аб'явіць галадоўку.

Паводле меркавання А.Палажанка, кіраўніка арганізацыі ўлады вырашылі ізаляваць напярэдадні акцыі 14 лютага.

Раней Мінгарвыканкам адмовіў апазіцыйным маладзёжным актывістам у правядзенні акцый у Дзень святога Валянціна 14 лютага, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар "МФ" Таццяна Шапуцька.

"Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця і канцэрта ў цэнтры горада на падставе таго, што месца збору ўдзельнікаў акцыі — плошча Якуба Коласа — знаходзіцца каля метро. А гэта супярэчыць арт. 9 закона аб масавых мерапрыемствах. Альтэрнатыўнага месца Мінгарвыканкам не прапаноўваў", — сказала Т.Шапуцька.

Паводле яе слоў, заяўнікі акцыі маюць намер падаць у суд на Мінгарвыканкам за затрымку адказу. Згодна з заканадаўствам, ён павінен быць дадзены не менш чым праз пяць дзён да правядзення акцыі. "Сёння адпаведная скарга будзе складзена, а заўтра, 13 лютага, пададзена ў суд", — зазначыла прэс-сакратар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international