Барысаўскія апазыцыянэры патрабуюць спыніць ціск супраць недзяржаўных газэтаў.

2005 2005-08-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня а палове на шостую ў Барысаве пачалася акцыя ў знак падтрымкі незалежных газэт “Барысаўскія навіны” і “Курьер из Борисова”, паведаміла радыё Свабода. Гэтым выданьням спачатку адмовілі распаўсюд празь дзяржаўную сетку, а потым забаранілі прыватным прадпрымальнікам гандляваць незалежнымі выданьнямі на вуліцы. Калектывы рэдакцый амаль штодня наведваюць суд, бо там ідзе разгляд пазоваў супраць газэтаў.
На цэнтральную плошчу Барысава насупраць будынку гарвыканкаму выйшлі калектывы рэдакцый “Барысаўскіх навін” і “Курьер из Борисова”, а таксама некалькі дзясяткаў актывістаў моладзевага руху “Зубр”, Маладога Фронту, аб’яднаньня “Волат”. Яны трымалі ў руках асобнікі незалежных газэт, якія карыстаюцца попытам у жыхароў Барысава.
Нягледзячы на халоднае надвор’е й тое, што акцыя адбывалася напрыканцы працоўнага тыдня, на плошчу прыйшлі некалькі дзясяткаў грамадзянаў падтрымаць калектывы недзяржаўных выданьняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international