Кіраўнікам Светлагорска прапануюць далучыцца да роднай мовы

2009 2009-02-11T14:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У мясцовы райвыканкам накіраваны зварот актывістаў аб удзеле вертыкальнікаў і дэпутатаў у другой нацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове. Яна запланавана на 21 лютага.

“Нацыянальная дыктоўка праводзіцца дзеля развіцця павагі да беларускай мовы, падвышэння яе становішча ў грамадстве. Дыктоўка не накіравана на праверку ведаў, напісаныя тэксты не здаюцца і могуць быць захаваны ўдзельнікамі ў памяць аб акцыі”, – гаворыцца ў звароце. Па даручэнні тутэйшых сябраў Таварыства беларускай мовы ліст падпісалі Тэльман Маслюкоў і Вадзім Болбас.

Актывісты грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) прапануюць райвыканкаму выдзеліць чытальную залу ў бібліятэцы Светлагорска ці іншае аналагічнае памяшканне, дзе маглі б сабрацца ахвотныя ўзяць удзел у дыктоўцы. Аб гэтым паведаміў Вадзім Болбас, адзін з мясцовых сябраў ТБМ.

З ініцыятывай аб правядзенні ІІ-ой нацыянальнай дыктоўкі выступіў Алег Трусаў, старшыня ТБМ. Першае падобнае мерапрыемства адбылося летась, яго ініцыятарам быў кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Падгол. Сябра Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта А. Трусаў мяркуе, што сёлета акцыю мэтазгодна распачаць 21 лютага – ў Міжнародны дзень роднай мовы. Прадоўжыцца яна каля месяца ў розных гарадах і мясцовасцях краіны, а таксама за мяжой.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international