Тадэвушу Гавіну дадалі яшчэ 15 сутак арышту

2005 2005-08-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Гародні Зінаіда Барцэвіч засудзіла аднаго з лідэраў Саюзу палякаў на Беларусі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
11 жніўня раніцай у камеру спецпрыёмніку Кастрычніцкага раёну, дзе Гавін адбываў пакараньне за нібыта арганізацыю вулічнага пікету, падсадзілі “суседа”. Чалавек па прозьвішчы Малішэўскі адразу стаў правакаваць Тадэвуша Гавіна на сварку. Урэшце, калі Гавін стаў выклікаць турэмнага наглядчыка, Малішэўскі распачаў бойку. У выніку ж пратаколы за адміністратыўнае парушэньне былі складзеныя на абодвух, прычым у якасьці галоўнага вінаваўцы фігураваў менавіта Гавін, якому інкрымінавалася нецэнзурная лаянка і парушэньне грамадзкага парадку.
Судзілі Гавіна паводле артыкулу 156 за хуліганства. Відавочна “замоўлены” працэс пачаўся яшчэ 11 жніўня, але Гавін запатрабаваў адваката, і суд над ім быў перанесены. Па словах судзьдзі Зінаіды Барцэвіч, Малішэўскі, які прызнаў сябе вінаватым, быў асуджаны на 15 сутак. Паводле рапарту супрацоўніка міліцыі Зубкова, асноўным ініцыятарам сутычкі быў Тадэвуш Гавін. Апошні сваёй віны не прызнаў. Хадайніцтва адваката з запытам пра тое, па якой справе быў засуджаны Малішэўскі, было судзьдзёй адхілена. Адлік новага адміністратыўнага арышту Тадэвуша Гавіна пачнецца з 17 жніўня пасля заканчэньня першага тэрміну. Паводле асноўнай версіі Тадэвуша Гавіна папросту вырашылі “нейтралізаваць” перад зьездам “правільнай” часткі Саюзу палякаў на Беларусі, які запланаваны на 27 жніўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international