viasna on patreon

У Мастах пачынаецца кампанія супраць незаконнай дактыласкапіі

2009 2009-02-12T11:31:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija1.jpg

Мастоўскія актывісты Руху “За Свабоду” распачынаюць кампанію супраць незаконнай дактыласкапіі. Нагадаем, што мясцовыя мужчыны апошнімі днямі масава атрымліваюць позвы ў Мастоўскі РАУС для здачы адбіткаў пальцаў.

У межах кампаніі плануецца інфармаванне насельніцтва Мастоўскага раёна аб добраахвотнасці гэтай працэдуры і магчымасці на законных падставах адмовіцца ад здачы адбіткаў пальцаў. Мастаўчан таксама азнаёмяць з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі” і палажэннямі Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу Беларусі, якія тычацца дактыласкапічнай рэгістрацыі. 

“Мы выступаем супраць незаконнай працэдуры зняцця адбіткаў пальцаў і далоняў мастаўчан, якія маюць усе законныя падставы адмовіцца ад гэтай працэдуры. Сёння мы накіравалі калектыўны зварот кіраўніку Мастоўскага РАУС і пракурору Мастоўскага раёна з патрабаваннем патлумачыць незаконныя дзеянні мастоўскай міліцыі і прычыну масавага рассылання  позваў для здачы адбіткаў пальцаў“, – паведаміў Еўрарадыё рэгіянальны каардынатар Руху “За Свабоду” ў Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства