Суд над ксяндзом у Лельчыцах ізноў перанеслі

2009 2009-02-12T11:17:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ksmiszona_lelczycy.jpg
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Справа каталіцкага крыжа, усталяванага на ўездзе ў Лельчыцы, зацягваецца.

 

11 лютага ў лельчыцкім раённым судзе мусіў адбыцца працяг судовага паседжання паводле пазову раённага архітэктара да пробашча каталіцкай парафіі Віталя Мышоны.

 

У мінулую сераду на суд архітэктар не з’явіўся, патлумачыўшы тое хваробай. Сёння гісторыя паўтарылася – архітэктар, якога суддзя выклікаў у якасці сведкі, ізноў не з’явіўся, спаслаўшыся на хваробу. У лельчыцкай парафіі распавялі, што працяг справы адбудзецца праз тыдзень у сераду 18 лютага.

 

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на ўездзе ў Лельчыцы з дазволу мясцовых уладаў быў усталяваны каталіцкі крыж.

 

Пазней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся — пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Да 31 студзеня яму загадалі дэмантаваць крыж.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international