Актывісту “Руху за Свабоду” пагражаюць пераразмеркаваннем

2009 2009-02-11T12:09:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнту-выпускніку Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту Алегу Пронскаму пагражае пераразмеркаванне ў Гомельскую вобласць. Па словах самога Алега Пронскага – гэта помста ўладаў за ягоную актыўную грамадскую дзейнасць ды прыналежнасць да “Руху за Свабоду”.

Алегу Пронскаму патэлефанавалі з дэканату і загадалі тэрмінова з’явіцца ў аддзел кадраў Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту. Але студэнт-выпускнік адказаў, што не зможа з’явіцца ў аддзел кадраў з тае прычыны, што знаходзіцца ў родным горадзе Масты. Як паведаміў Рацыі сам Алег Пронскі, яго ўжо неаднойчы спрабавалі запалохаць, у прыватнасці, першы прарэктар Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту Аляксандар Дудук ды два капітаны КДБ Алег Касьцюкевіч і Павал Пяцэвіч, якія праводзілі з ім “прафілактычныя размовы”.

Дарэчы, размеркаванне ў гарадзенскім сяльгасуніверсітэце адбылося 16 студзеня, і Алег Пронскі, які спецыялізуецца на агранаміі, атрымаў накіраванне на эксперыментальную базу ў вёску Руткевічы Шчучынскага раёну.

Але цяпер, як лічыць актывіст “Руху за Свабоду”, яго могуць, паводле ранейшых запалохванняў, пераразмеркаваць у Гомельскую вобласць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international