viasna on patreon

Зінаіда Бандарэнка – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-11T16:51:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/z_bandarenka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зінаіда Бандарэнка,  Народная артыстка Беларусі, вядомая і папулярная на працягу дзесяцігоддзяў дыктарка Беларускага тэлебачання выказала сваю падтрымку сябрам “Нашай Вясны”:

 

“Я б вельмі хацела, каб “Нашу Вясну” зарэгістравалі. Я вельмі паважаю ўсіх сябраў гэтага аб’яднання і шчыра іх падтрымліваю.

 

Ведаеце, цяпер у мяне ёсць магчымасць глядзець Белсат, і я бачу, як сябры “Нашай Вясны” выступаюць у абарону нашых людзей – палітвязняў, простых людзей, розных арганізацыяў. Яны бяруць удзел у тэлепраграмах, даюць інтэрвью – і мне заўсёды прыемна бачыць родныя, добра знаёмыя мне твары гэтых людзей, якія не сядзяць і не чакаюць нечага, як мышы пад венікам, як кажуць у нас на Беларусі. Яны змагаюцца за нашыя правы, адстойваюць нашыя інтарэсы. Яны робяць сваю справу. І робяць яе добра”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства