Свабодны прафсаюз Беларускі пазбаўляюць памяшканьня

2005 2005-08-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гаспадарчы суд Менску прыняў рашэньне пра высяленьне Свабоднага прафсаюзу Беларускага з арэндаванага ім памяшканьня, пра гэта паведаміла радыё Свабода. З адпаведным пазовам у суд зьвярнулася адміністрацыя ЖРЭА Партызанскага раёну Менску. Судовае паседжаньне прайшло бяз ведама й удзелу кіраўніцтва СПБ. Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў называюць гэта адміністрацыйным ціскам на грамадзянскую супольнасьць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра рашэньне аб неабходнасьці вызваленьня займанага памяшканьня стала вядома толькі праз дзень пасьля судовага паседжаньня, якое адбылося 9 жніўня, – кажа лідэр прафсаюзу Генадзь Быкаў.
Сакратарка менскага гаспадарчага суду Алена Гладкова сказала, што яны накіроўвалі адпаведныя паперы па адрасу юрыдычнай рэгістрацыі. Але ўсе яны вярнуліся й таму справа разглядалася без удзелу адказчыка. “Шукаць мы нікога не абавязаныя, а таму вельмі шмат справаў менавіта так і завяршаюцца”.
Аб прычынах высяленьня незалежнага прафсаюзу, які месьціўся ў арэндаваным памяшканьні 11 гадоў, у адміністрацыі ЖРЭА Партызанскага раёну Менску дакладных тлумачэньняў ня далі.
Дырэктар ЖРЭА Партызанскага раёну Менску Андрэй Сідарэнка даць нейкія камэнтары адмовіўся. А вось як гэтую сытуацыю пракамэнтаваў лідэр незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч: “Тое, што суд адбыўся без прадстаўнікоў Свабоднага прафсаюзу гаворыць на тое, што, відаць, паступіў загад з вышэйшых структураў зрабіць гэта хутчэй і без усялякай валакіты. Гэта крок, які робіцца да 2006 году. Пэўна, ідзе так званая “зачыстка” таксама й тых арэндаваных памяшканьняў, якія сёньня ёсьць камунальнай уласнасьцю”.
Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Генадзь Быкаў, заявіў, што лічыць патрабаваньні чыноўнікаў і рашэньне суду несправядлівымі й намерваецца зьвяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.
Нагадаем, што раней прымусовае высяленьне з арэндаваных сядзібаў перажылі Партыя камуністаў Беларуская, гарадзенская суполка Беларускага народнага фронту, суполкі Таварыства беларускай мовы ў рэгіёнах і іншыя арганізацыі. Таксама з-за адсутнасьці памяшканьня й іншых прычынаў толькі апошнім часам у Беларусі былі зачыненыя каля 50 грамадзкіх арганізацыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international