МIЖНАРОДНЫ IНСТЫТУТ ПРЭСЫ АСУДЗIЎ ПЕРАСЛЕД ЖУРНАЛIСТАЎ У БЕЛАРУСI

2005 2005-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках прэс-службы БАЖу, 10 жніўня ўплывовая польская газета Rzeczpospolita праiнфармавала пра стаўленне дырэктара Мiжнароднага iнстытуту прэсы Ёхана Фрыца адносна сiтуацыi ў Беларусi. "Мiжнародны iнстытут прэсы занепакоены нарастаючым пераследам журналiстаў i медыяў у Беларусi, у прыватнасцi тых, хто працуе для прэсы польскай меншасцi", - гэта фрагмент заявы дырэктара iнстытута Ёхана Фрыца, распаўсюджанай у прэс-рэлiзе гэтай аўтарытэтнай установы".
- Мы асуджаем апошнюю расправу з мясцовымi i замежнымi журналiстамi, што працуюць у Беларусi. Мы заклiкаем уладу да забеспячэння права кожнага "да пошуку, атрымання i распаўсюджвання iнфармацыi i поглядаў усялякiмi сродкамi, не зважаючы на межы," - дадае Фрыц, цытуючы 19 артыкул Мiжнароднай Дэкларацыi Правоў чалавека.
Мiжнародны iнстытут прэсы падрабязна пералiчвае зафiксаваныя iм парушэннi свабоды слова ў Беларусi.
Мiжнародны iнстытут прэсы - гэта найстарэйшая глабальная арганiзацыя, якая абараняе свабоду прэсы. У 1950 годзе яе заснавалi 34 журналiста з 15 краiн. Цяпер сябрамi iнстытута з'яўляюцца 2000 журналiстаў i выдаўцоў са 120 краiн свету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international