Іван Шыла: “Буду абскарджваць незаконнае рашэньне аб прызыве ў міжнародных інстанцыях”

2009 2009-02-10T16:06:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/i_shyla.jpg

Нягледзячы на прыняцьцё вайсковай прысягі, што прайшло 7 лютага ў вайсковых частках у Жодзіна і вёсцы Межыцы ў Лепельскім раёне, маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Іван Шыла не зьбіраюцца складваць рукі, а будуць намагацца прызнаньня іх прызыву ў войска незаконным і ануляваньня рашэньняў аб прызыве праз суд.

 

Уладзімер і Сьвятлана Шылы, бацькі Івана, у мінулы чацьвер езьдзілі ў вайсковую частку і ўзялі даверанасьць:цяпер інтарэсы Івана ў судзе будзе прадстаўляць спадар Уладзімер. “У сераду я дазнаюся, на які дзень будзе прызначаны судовы працэс па разглядзе скаргі Івана на незаконный прызыў.- кажа бацька Івана. – Згодна з беларускім заканадаўствам, на час разгляду скаргі, дзеяньне, якое абскарджваецца – то бак прызыў, мусіць быць прыпынена. Цікава, як яны гэта будуць ажыцьцяўляць…”

 

На днях бацькі Зьмітра Хведарука таксама возьмуць у вайсковай частцы спэцыяльную даверанасьць і будуць падаваць скаргу ў суд на гвалтоўны прызыў сына.

 

Нагадаем, што па законе Зьміцер мае адтэрміноўку на 3 гады ў сувязі з траўмаю галавы, якую ён атрымаў падчас акцыі “За незалежную Беларусь!” у сьнежні мінулага году – тады амапаўцы зьбілі юнака да беспрытомнага стану і Зьміцер тыдзень быў вымушаны правесьці ў шпіталі. Акрамя гэтага, маладафронтавец навучаецца на дзённым адзьдзяленьні ў Беларускім біблійным каледжы, юрысты якога таксама намагаюцца вярнуць аднаго зь лепшых вучныў з войска.

 

Адразу пасьля гвалтоўнага затрыманьня Зьмітра праваабаронцы склалі скаргу на незаконны арышт маладафронтаўца, якая цягам месяцу мусіць быць разгледжана ў пракуратуры.

 

Самі маладафронтаўцы не губляюць сілы духу і маюць надзею, што справядлівасьць і законнасьць будуць вернуты. “Я зьбіраюся прасьці ўсе інстанцыі, у тым ліку і міжнародныя.- сказаў Іван Шыла ў суботу пасьля прысягі. – Гэта мая прынцыповая пазыцыя, і я ад яе не адмоўлюся”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international