Размова з недзяржаўным журналістам – небяспечная для бізнесу?

2009 2009-02-10T13:21:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адмовы дзяржаўных чыноўнікаў даваць інфармацыю журналістам незалежных выданняў — з’ява штодзённая. На жаль, негалосная забарона на дачыненні з журналістамі існуе і ў іншых сферах. І людзі бізнесу — асабліва прыватныя прадпрымальнікі — трапляюць «катэгрыю рызыкі». Гісторыя мінскай прадпрымальніцы Галіны Бабіцкай у гэтым сэнсе вельмі павучальная.

 

Падпрымальніца Галіна Бабіцкая патэлефанавала на «гарачую лінію» газеты «„Комсомольская правда“ в Белоруссии», каб паведаміць пра павышэнне арэнднай платы ў гандлёвым цэнтры «Монетка» (ля Камароўскага рынка), у той час як мінскія гарадскія ўлады прымаюць рашэнні аб зніжэнні той самай арэнднай платы.

 

Публікацыя пад назвай «В Минске дешевеет аренда квартир и офисов» з’явілася ў «Камсамолцы» 28 студзеня, а ўжо на наступны дзень Галіне Бабіцкай, якая арандавала павільён у тарговым цэнтры на працягу трох гадоў, паведамілі, што яе дамова аб арэндзе сканчаецца 1 лютага, і новую ніхто падпісваць не збіраецца.

 

Нягледзячы на тое, што «„Комсомольская правда“ в Белоруссии» не ўзгадвала ў публікацыі імя прадпрымальніцы, «вылічыць» яе, як высветлілася, было нескладана.

 

Зразумела, што кіраўніцтва гандлёвага цэнтра «Монетка» адмаўляецца прызнаваць сувязь паміж сабою званок да журналістаў і выкідванне на вуліцу прыватнай прадпрымальніцы, якая, дарэчы, ужо заплаціла падвышаны налог. Але ж у такія «супадзенні» сама Галіна Бабіцкая не верыць.

 

У сваю чаргу, галоўны рэдактар газеты «„Комсомольская правда“ в Белоруссии» Алена Міронава не выключае, што праблемы прадпрымальніцы могуць не быць звязанымі з яе тэлефанаваннем ў рэдакцыю і размовай з журналістамі.

 

«Жанчына ў размове з нашым журналістам назвала сваё імя і не была супраць, каб гэтае імя з’явілася ў газеце. Са свайго боку мы зрабілі ўсё, што мусілі. І калі гэтая прадпрымальніца патэлефанавала ў рэдакцыю ў другі раз і распавяла, што з ёю адбылося, мы адразу надрукавалі пра гэта ў газеце», — сказала ў гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар газеты «„Комсомольская правда“ в Белоруссии».

 

Алена Міронава нагадала, што паведамляць інфармацыю журналістам — права кожнага грамадзяніна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international