У польскага журналіста Міколы Ваўранюка праблемы з беларускімі мытнікамі
11.08.2005.
Як паведаміла радыё Свабода, 10 жніўня ўвечары падчас праверкі на гарадзенскай мытні затрымалі журналіста польскага тэлебачаньня Міколу Ваўранюка. Ён зьбіраўся цягніком выехаць з Горадні ў Беласток. У яго адабралі відэакасэты з матэрыяламі аб падзеях у Беларусі. Самога журналіста вярнулі назад – у Польшчу ён так і не паехаў.Мікола Ваўранюк працуе на трэцяй праграме польскага тэлебачаньня ў Беластоку. У Горадні ён некалькі дзён быў у камандзіроўцы і здымаў сюжэты аб падзеях, зьвязаных з сытуацыяй у Саюзе палякаў Беларусі. Калі выбраўся паехаць цягніком у Беласток з тым, каб падрыхтаваць відэаматэрыялы для тэлеэфіру, то на мяжы быў затрыманы беларускімі мытнікамі, якія канфіскавалі відэакасэты і не пусьцілі яго ў Польшчу.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








