Апазыцыянэры звярнуліся да прэзідэнта краіны, каб атрымаць памяшканьне для правядзеньня кангрэсу

2005 2005-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталая рада дэмакратычных сілаў вырашыла зьвярнуцца да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдзеліць памяшканьне для правядзеньня Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, паведаміла радыё Свабода.
На гэты крок арганізатары кангрэсу пайшлі пасьля таго, як усе мясцовыя вэртыкальныя структуры адмовілі прадставіць такое памяшканьне. Адпаведна з законам, запыты былі накіраваныя ў 21 выканкам, а таксама ў 51 палац культуры па ўсёй краіне.
Памяшканьне павінна зьмясьціць каля 800 дэлегатаў. Бальшыня адказаў уладальнікаў памяшканьняў аднатыпная адпіскі: яны, маўляў, ня маюць магчымасьці прадставіць залю, аднак прычыны гэтаму не тлумачацца. Многія наагул не даслалі ніякіх адказаў.
Каля дзьвюх тыдняў таму арганізатары кангрэсу напісалі нават да старшыні камісіі ў правох чалавека Палаты прадстаўнікоў Юрыя Кулакоўскага, які быў заклікаў палітычныя партыі зьвяртацца да яго па дапамогу. Аднак аргкамітэт кангрэсу так і не атрымаў ад дэпутата ніякага адказу.
АГП Сяргей Альфер сказаў, што Лукашэнка заяўляе, што ён адзіны гарант усяго ў Рэспубліцы Беларусь, толькі ён адзін вырашае ўсё. Астатнія ж усе баяцца вырашыць пытаньне па прадстаўленьні залы. Увесь сьвет перавернецца, калі мы тут залу атрымаем. У выпадку адмовы ад Лукашэнкі, гэта будзе аргумэнтам для правядзеньня кангрэсу за межамі краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international