viasna on patreon

ААН суду не указ

2009 2009-02-02T17:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска Т.В. Жулкоўская адмовіла ўзбудзіць справу па скарзе Віктара Карняенкі супраць Міністэрства замежных спраў. Размова ідзе аб аднаўленні дзейнасьці Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” у адпаведнасці з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека.

Міністэрства замежных спраў, якое абавязана сачыць за выкананнем Беларуссю міжнародных дагавораў, павінна было адказаць у судзе, чаму арганізацыя усё яшчэ пад забаронай.

Аднак суд вырашыў дапамагчы Міністэрству. “…Рашэннем Гомельскага абласнога суда ад 17 чэрвеня 2003 года ліквідавана Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне “Грамадзянскія ініцыятывы”, адпаведна, скарга ў інтарэсах Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” пададзена асобай, якая не мела паўнамоцтваў выступаць ў інтарэсах грамадскага аб’яднання” – гаворыцца ў вызначэнні суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства