У Мастах дэпутату адмовілі ў правядзенні пікету

2009 2009-02-05T13:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутату Мастоўскага раённага савету Дзмітрыю Кухлею адмовілі ў правядзенні пікету каля будынкам мясцовага райвыканкама.

Кухлей збіраўся інфармаваць грамадзян пра сітуацыю ў краіне ў сувязі з паглыбленнем крызісу. Ён лічыць патрэбным прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да таго, што з-за росту цэн на камунальныя паслугі і дэвальвацыю рубля пагоршыўся матэрыяльны стан жыхароў горада.

У адказе, падпісаным старшынёй Мастоўскага райвыканкама Аляксеем Шафарэвічам, гаворыцца, што пікет не дазволілі, бо мэта пікету не адпавядае віду мерапрыемства і, адпаведна, парушае Закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international