Павал Севярынец: "Фактычна павялічваецца тэрмін пазбаўленьня мяне волі"

2005 2005-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асуджаны Павал Севярынец усё яшчэ знаходзіцца ў Віцебску, бяз пашпарта, які ў яго забралі яшчэ 27-га ліпеня, і пад наглядам міліцыі, паведаміла радыё Свабода. Раз на два дні ён павінен тэлефанаваць у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю, каб даведацца пра свой далейшы лёс. 9 жніўня ў Севярынца была чарговая безвыніковая тэлефонная размова, якая скончылася загадам зноў патэлефанаваць у пятніцу. Сваё няпэўнае становішча Павал Cевярынец акрэсьліў так: "Непрыемнасьць гэтага становішча палягае ў тым, што, паводле прысуду, мушу адбыць у зьняволеньні 2 гады, а фактычна ўжо некалькі лішніх месяцаў я жыву без прывядзеньня прысуду ў выкананьне, пад падпіскай аб нявыезьдзе жыву, некалькі тыдняў жыву бяз пашпарта. І кожны дзень чакаю, калі і куды мяне адправяць! Сэнс гэтага ўсяго я разумею: гэта псыхалягічны ціск. Сэнс у тым, што чалавек, маўляў, павінен адчуць усю моц дзяржаўнае машыны, якая захоча – зробіць так, а не захоча – зробіць гэтак. Я стаўлюся да гэтага спакойна, але факт ёсьць фактам: фактычна павялічваецца тэрмін пазбаўленьня волі".
У крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Першамайскага раёну Віцебску прычыну затрымкі патлумачылі тым, што накіраваньне для Паўла Севярынца прыйдзе зь Менску, а акрамя яго свае адпраўкі на месца пакараньня чакаюць яшчэ каля 15-ці чалавек. Але чым даўжэй даводзіцца чакаць, тым больш працяглым, паводле высновы Паўла Севярынца, будзе тэрмін пазбаўленьня іх волі. Што да ўласнае затрымкі, то Павал Севярынец не выключае і палітычных прычынаў: “Магчыма, лёгіка гэтае затрымкі палягае яшчэ і ў тым, што, паводле разьлікаў улады, калі яна выйграе выбары ў 2006-м годзе, то ў 2007-м адбываюцца мясцовыя выбары, а ў 2008-м – парлямэнцкія. Чалавек, які выходзіць на волю ў 2007-м годзе, толькі ў 2008-м атрымлівае пагашэньне суджанасьці. То бок ні я, ні Статкевіч на выбарах ня зможам балятавацца".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international