Крымінальная справа аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі прыпыненая — таксама, як і справа аб зьнікненьні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

2003 2003-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьледчы менскай пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка адмовіўся пацьвердзіць гэты факт Радыё Свабода і заявіў, што “больш нічога для мэдыяў не камэнтуе і не паведамляе”, але гэтай навіной ён падзяліўся з прадстаўніком сям’і Захаранкаў Алегам Волчакам. Паводле Алега Волчака, сьледчы Чумачэнка паведаміў яму, што яшчэ тры дні таму падпісаў пастанову аб прыпыненьні справы Захаранкі. Прычынаў гэтага ён не назваў, сьцьвярджае Волчак.

Цяпер абедзьве пастановы Чумачэнкі знаходзяцца ў рэспубліканскай пракуратуры. “Зыходзьце з таго, што калі сьледчы падпісаў пастанову, то справы сапраўды ўжо лічацца прыпыненымі. У рэспубліканскай пракуратуры толькі правераць законнасьць дзеяньняў сьледчага. Ягоную пастанову вывучаць і прымуць па ёй заснаванае на законе рашэньне”, — сказаў для Радыё Свабода прэсавы сакратар пракуратуры краіны Аляксей Таранаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international