Ваенком: Хведарука забралі незаконна, але такі быў загад

2009 2009-02-06T13:33:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 студзеня сябра Маладога Фронту Зьмітра Хведарука адправілі праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Жодзіна. Зараз бацькі, якія дагэтуль на маюць на рухах вынікаў медычнага агляду Зьмітра, і супрацоўнікіі каледжа, дзе навучаецца маладафронтавец, зьбіраюць дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што Зьміцер Хведарук адпраўлены ў войска незаконна.

Бацька Хведарука, спадар Аляксандр, атрымаў даведку са шпіталя №9 наконт траўмы галавы, якую атрымаў Зьміцер у сьнежні мінулага году, калі быў жорстка зьбіты спэцназаўцамі падчас акцыі "За незалежэную Беларусь!". Згодна агульнаму палажэньню Мінабароны і Мінздравааховы за такую хваробу прадугледжана адтэрміноўка на 3 гады.

Учора ваенкамат наведаў юрыст Беларускага біблійнага каледжу, куды паступіў у гэтым годзе Зьміцер. Ён даводзіў супрацоўнікам ваенкамата,што пратэрмінаваная ліцэнзія (Зьмітра пазбавілі адтэрміноўкі па вучобе з-за таго, што ў гэты час каледж пратэрмінаваў ліцэнзію) яшчэ не пазбаўляе навучальную ўстанову статусу і што Зьміцер законна іх вучань. На што супрацоўнікі ваенкамата разьвялі рукамі і сказалі, што фармальна ён правы, але яны выконвалі загад.

Таксама ёсьць зьвесткі, што падчас знаходжаньня ў ізалятары і на наступны день у ваенкамаце (2 дні) Зьмітра не кармілі, а таксама хлапец быў моцна зьбіты ў ваенкамаце. У вайсковай частцы яго бачылі з гематомамі на руках.

Сувязі са Зьмітром Хведаруком няма, таму дазнацца, у якім стане хлапец зараз, практычна немагчыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international