Эўракамісія асудзіла дзеяньні беларускіх уладаў
10.08.2005.
Эўракамісія асудзіла адмову беларускіх уладаў дазволіць уезд дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў Беларусь, паведаміла радыё Свабода.“Ўлады Беларусі чарговы раз даказалі, што не паважаюць асноўныя правы сваіх грамадзянаў і парушаюць прынятыя міжнародныя правілы” – гаворыцца ў заяве Эўракамісіі.
У той жа час прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Госэпа Барэля Жан Нансі ўхіліўся ад камэнтару, патлумачыўшы, што дэлегацыя не зьяўлялася афіцыйнай дэлегацыяй Эўрапейскага Парлямэнту, гэта была адна з палітычных групаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








