Недзяржаўная газета «Витебский курьер М» прыпыніла выхад

2009 2009-02-05T13:29:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З пачатку 2009 года была вымушана прыпыніць выхад недзяржаўная газета «Витебский курьер М». Рэдакцыя пісьмова паведаміла пра гэта Міністэрству інфармацыі.

«Прыпыненне звязана выключна з эканамічнымі прычынамі, — патлумачыў прэс-службе ГА «БАЖ» юрыдычны кансультант ЗАТ «Выдавецкі дом „Витебский курьер“ Павел Левінаў. — Газета пазбаўлена магчымасці распаўсюджвацца па падпісцы і праз сетку „Белсаюздруку“, друкарні Віцебскай вобласці адмаўляюцца супрацоўнічаць, і мы вымушаныя былі вазіць наклады са Смаленску… Усё гэта цягне вялікія фінансавыя выдаткі. Таму ўсе супрацоўнікі адпраўлены ў адпачынак у сувязі з часовым прыпыненнем дзейнасці».

На які перыяд прыпыніла выхад газета, пакуль невядома. Па словах П. Левінава, усё залежыць ад далейшага развіцця сітуацыі. «Я не бачу якіх-кольвек сур’ёзных зрухаў у галіне свабоды СМІ. Гэта добра, канечне, што яшчэ дзве недзяржаўныя газеты («Народная воля» і «Наша Ніва») распаўсюджваюцца легальна. Але пра рэгіянальныя газеты ніхто ва ўладных структурах не ўзгадвае, а заклікі грамадскасці вярнуць іх у прававое поле папросту ігнаруюцца», — кажа юрыст.

Апошні нумар газеты «Витебский курьер М» выйшаў у снежні 2008 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international