Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс хоча легалізавацца

2009 2009-02-03T11:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau.jpg

Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс зьбіраецца правесьці свой чарговы, сёмы зьезд 14—15 сакавіка. Упершыню ён будзе арганізаваны па-за Горадняй, а менавіта — у Баранавічах. Зь вясны 2005 году беларускія ўлады не прызнаюць арганізацыю, таму галоўным пытаньнем зьезду будзе легалізацыя яе дзейнасьці.

Намесьнік Анжалікі Борыс Мечыслаў Яскевіч падкрэсьліў: самае асноўнае -рэгістрацыя Саюзу палякаў. Астатнія пытаньні на зьезьдзе будуць звычайныя — справаздача старшыні, выбары, падвядзеньне вынікаў дзейнасьці.

Карэспандэнт: “А што да легалізацыі — ці робіце вы нейкія крокі, ці зьвяртаецеся да ўладаў, ці ёсьць нейкія сыгналы зь іх бо ку?”

Яскевіч: “Пакуль сыгналаў няма, але мы ўжо зварот напісалі, каб прызналі нас, зарэгістравацца далі. Пакуль чакаем, ліст пайшоў і чакаем адказу. Было пасяджэньне рады нашай і было пастаноўлена праводзіць зьезд у Баранавічах. Будзем бачыць, ці будзе ўлада перашкаджаць. Калі ня будзе перашкаджаць, то ўсё адбудзецца як належыць”.

Мечыслаў Яскевіч зазначае, што дэлегатаў на зьезд чакаецца больш за дзьвесьце, нават людзі з Польскіх дамоў, у якіх цяпер кіруюць людзі з афіцыйнага Саюзу палякаў на чале зь Юзафам Лучнікам.

Яскевіч: “Дэлегаты будуць з усяе Беларусі: Берасьце, Баранавічы, і Браслаў, і Менск, і Ваўкавыск, і Горадня, Івянец, Маладэчна, і Ліда… У Доме польскім у Баранавічах ёсьць людзі нашыя. Бо звычайна ў Дамах палякаў нічога ня робіцца, толькі бізнэс”.

Я пацікавіўся: ці вялікі атрымала розгалас падрыхтоўка да зьезду палякаў на чале з Анжалікай Борыс у Лідзе — другім, пасьля Горадні, цэнтры польскага руху ў вобласьці? Там ёсьць паплечнікі і Борыс, і Лучніка, асобна дзейнічае Таварыства польскай культуры Лідчыны, яно налічвае каля двухсот чалавек.

Яго кіраўнік Аляксандар Колышка кажа, што ў таварыстве, напэўна, ёсьць прыхільнікі Анжалікі Борыс, але не актывісты, таму яму невядома, ці вылучаецца хто-небудзь зь іх на зьезд.

Колышка: “Шчыра кажучы, мы нават не задумваліся над гэтым пытаньнем пакуль. Я ня ведаю, наколькі існуе ў Лідзе Саюз палякаў Борыс. Я знаю, што ёсьць людзі, але іхнія мажлівасьці праводзіць імпрэзы — абмежаваныя, таму, мажліва, яны не афішуюць сябе, нешта паціху робяць. Ведаю, што ёсьць людзі, але каб у якасьці аддзелу выступалі, гэтага няма”.

Анжаліка Борыс была абраная старшынёю СПБ у сакавіку 2005 году на шостым зьезьдзе. Улады не задаволіў гэты выбар дэлегатаў, і неўзабаве Мін’юст абвясьціў вынікі зьезду несапраўднымі і заклікаў правесьці паўторны зьезд. На паплечнікаў Борыс пачаўся ціск, іх перасьледавалі. Улетку спэцслужбы захапілі сядзібу Саюзу палякаў у Горадні. Пасьля гэтага з дапамогай уладаў у жніўні 2005 году быў праведзены паўторны зьезд. Улады арганізавалі падвоз дэлегатаў, кіраўніком СПБ стаў Юзаф Лучнік. Гэтая арганізацыя плянуе правесьці свой чарговы зьезд у верасьні 2009 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international