Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ААН супраць катаванняў, але не выконвае міжнародныя абавязальніцтвы

2009 2009-02-04T16:57:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лютага адзначаецца Міжнародны дзень забароны катаванняў.

 

У міжнародным праве фармулёўку тэрміну “катаваньне” ўтрымлівае “Канвенцыя супраць катаванняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання”, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1984 і ратыфікаваная Рэспублікай Беларусь 13 сакавіка 1987 году.

 

Згодна з артыкулам 1 Канвенцыі “катаванне — азначае любое дзеянне, якім нейкай асобе наўмысна наносіцца моцны боль альбо пакута, фізічная альбо маральная, каб атрымаць ад яе альбо ад трэцяй асобы звесткі альбо прызнанні, пакараць яе за дзеянне, якое здзейсніла яна альбо трэцяя асоба ці ва ўчыненні якога яна падазраецца, а таксама запалохаць ці прымусіць яе ці трэцюю асобу, альбо па любой прычыне заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай ці іншай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці, альбо па іх падбухторванні ці з іх ведама альбо маўклівай згоды”.

 

Артыкул 2 Канвенцыі абавязвае дзяржавы-ўдзельніцы прадпрымаць “эфектыўныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя меры для папярэджання актаў катавання на любой тэрыторыі пад яе юрысдыкцыяй”.

 

Ратыфікаваўшы Канвенцыю ААН, якая ўступіла ў дзеянне 26 чэрвеня 1987 году, РБ прадставіла ў Камітэт ААН супраць катаванняў толькі тры даклады – першапачатковы і два перыядычныя. Трэці перыядычны даклад, апошні на цяперашні момант, павінен быў быць прадстаўленым у 1996-ым, аднак адбылося гэта толькі праз чатыры гады, у красавіку 2000 году. Чацверты і пяты перыядычныя даклады Камітэт чакаў ад РБ 25 чэрвеня 2000-га і 25 чэрвеня 2004-га адпаведна. Але гэтыя дакументы не былі пададзеныя ў ААН.

 

Такім чынам, Рэспубліка Беларусь фактычна не выконвае міжнародныя абавязальніцтвы, узятыя на сябе падчас ратыфікацыі Канвенцыі ААН супраць катаванняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international