Белпошта не падпісвае на незалежныя газеты, спасылаючыся на Канстытуцыю

2009 2009-02-04T10:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот да генеральнага дырэктара «Бе­лпошты» А.І. Чарняк.

Нагадаем, тры тыдні таму Зарэмбюк накіраваў заяву кіраўніку РУП «Белпошта» з прапановай уключыць газеты «Новы Час» і «Газета Слонімская» ў падпісны каталог.

«Белпошта» адмовілася ўключаць незалежныя газеты ў падпісны каталог, спасылаючыся на… Канстытуцыю.

«Арт. 58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць: „Ніхто не можа быць прымушаны выконваць абавязкі, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі, або адмовіцца ад сваіх правоў“.

Паколькі заканадаўства не абавязвае ўключаць друкаваныя выданні ў каталог, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтаю наступнага іх распаўсюджвання праз падпіску з’яўляецца правам РУП „Белпошты“, якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам», — гаворыцца ў адказе на зварот.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international