Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бязь зьменаў
09.08.2005.
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле ранейшае рашэньне суду Цэнтральнага раёну сталіцы, вынесены апазыцыйнаму палітыку Андрэю Клімаву, паведаміла радыё Свабода.10 чэрвеня суд прызнаў Клімава вінаватым у арганізацыі апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка і пакараў абмежаваньнем волі тэрмінам на паўтара году. З улікам таго, што з 22 красавіка палітыка ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары, адбываць пакараньне ён будзе год і тры месяцы.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








