Алег Гулак выказаў сваё спадзяванне наконт рэгістрацыі “Нашай Вясны”

2009 2009-02-03T20:14:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aleh_hulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Cтаршыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак падтрымаў спробу калегаў-праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне “Наша Вясна”:

 

“На сённяшні дзень рэгістрацыя “Нашай Вясны” – пытанне знакавае. Ад гэтага шмат у чым залежаць ацэнкі таго, рэальна ідзе лібералізацыя ў краіне, ці гэта толькі словы.

 

На маю думку, “Наша Вясна” і іншыя падобныя арганізацыі, як то “Асамблея”, павінны быць зарэгістраваныя. Бо ў юрыстаў гэтых арганізацыяў дастаткова ведаў і ўменняў, каб правільна падрыхтаваць дакументы, і гэта рэальныя арганізацыі, у якіх ёсць рэальныя актывісты і прыхільнікі, што бяруць удзел у іх працы. Тыя адмовы ў рэгістрацыі, якія мы бачылі дагэтуль, выглядаюць вельмі нацягнутымі. І з іх было відавочнае жаданне - проста не рэгістраваць.   

 

На маю думку, праз прызму рэгістрацыі ці нерэгістрацыі мы можам глядзець, ці ёсць зрухі у лепшы бок. Канешне, я спадзяюся, што мы пабачым станоўчае рашэнне Мінюста на гэты конт”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international