Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Сьветлагорску ў мясцовым медвыцьвярэзьніку быў забіты начальнік зьмены цеплаэлектрацэнтралі Васіль Шавяленка.

09.08.2005.

“Думаю, што такога злачынства ў нашым аддзеле міліцыі не было ніколі. Ня ведаю, можа, і ў Беларусі не было такога, што ўчынілі тут гэтыя міліцыянты”, – лічыць былы афіцэр міліцыі Міхаіл Шавяленка, бацька забітага міліцыянтамі 30-гадовага Васіля Шавялінкі.
Тым ня менш, гэта ня першы выпадак, калі ў медвыцьвярэзьніку ад рук міліцыянтаў гінуць людзі. Тры гады таму ў Менску ад пабояў сканаў начальнік зьмены гадзіньнікавага заводу. Што здарылася ў Сьветлагорскім медвыцьвярэзьніку, высьвятляў гомельскі карэспандэнт радыё Свабоды.
Намесьнік начальніка Сьветлагорскай міліцыі Пётр Зыкун па сутнасьці адмовіўся ад камэнтару інцыдэнту ў медвыцьвярэзьніку, намесьнік жа пракурора Сьветлагорскага раёну Дзьмітры Вараб'ёў паведаміў, што арыштаваны міліцыянт – адзін з супрацоўнікаў медвыцьвярэзьніка. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 426-га – перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў. Імя арыштаванага намесьнік пракурора назваць адмовіўся.
Бацька загіблага ў медвыцьвярэзьніку Васіля Шавяленкі, былы афіцэр сьветлагорскай міліцыі, які цяпер на пэнсіі, распавёў і пра абставіны забойства сына ў медвыцьвярэзьніку:
“Я быў у пракурора. Ён мне паведаміў, што гэта адбылося 4 жніўня каля першай гадзіны ночы. Сына даставілі ў выцьвярэзьнік аўтамашынай яго супрацоўнікі. Ён ішоў дадому і мэтраў 30 не дайшоў да свайго пад'езду. Яго спынілі. Ён прасіўся: “Я тут жыву!” Не, скруцілі, заламалі, павезьлі ў выцьвярэзьнік”. Паводле словаў бацькі забітага, фізычны зьдзе з сына ў выцьвярэзьніку міліцыянты пачалі пасьля таго, як той наважыўся патэлефанаваць дадому: “Галава разьбіта, нос паламаны. Пабоі на галаве, на нагах, на шыі. І вязалі яго – рукі сінія, што толькі ні рабілі… Ужо мёртвага ўкінулі ў камэру. Там ёсьць нейкі выканаўца абавязкаў дзяжурнага. Ён і задушыў рукамі майго хлопца. Узяў так пад бараду локцем і тры разы душыў”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования