viasna on patreon

У Ганцавічах хлопец абвясціў у арышце галадоўку

2009 2009-02-03T13:38:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арыштаваны на 10 сутак жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміў бацька арыштаванага Мікалай Занька. 
Хлопца асудзілі нібыта за тое, што ён абразіў загадчыка Ганцавіцкай паліклінікі Васіля Несцяровіча. Адвучыўшыся на курсах кранаўшчыка па накіраванні мясцовага Цэнтра занятасці, Аляксандр уладкоўваўся на працу ў камунальныя службы. І хаця было нават распараджэнне з райвыканкама, каб юнака аформілі, начальнік камунгасу Віктар Берка на працу яго браць не хацеў.

У паліклініцы, дзе хлопец праходзіў медкамісію, яму два дні адмаўляліся выдаваць неабходныя паперы. Толькі скарга ў абласны аддзел аховы здароўя прымусіла працаўнікоў паліклінікі выдаць дакументы.

Затое загадчык паліклінікі напісаў заяву, быццам Аляксандр Занька абражаў яго. Адразу ж у пятніцу мясцовы суд асудзіў яго на 10 сутак арышту, хаця малады чалавек патрабаваў адводу складу суда і паслугаў адваката.

Дарэчы, некалькі год таму бацька Аляксандра, Мікалай Занька, таксама выказваў пратэст супраць дзеянняў уладаў з дапамогаю працяглае галадоўкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства