viasna on patreon

«Прессболу» зноў не далі акрэдытацыю на Алімпіяду

2009 2009-02-03T13:24:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 студзеня камісія па СМІ Міністэрства спорту не задаволіла заяўку найбуйнейшай спартыўнай газеты краіны «Прессбол» на акрэдытацыю на зімовыя Алімпійскія гульні ў канадскім Ванкуверы.

Гэтае рашэнне яшчэ мусіць зацвердзіць выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Аднак не цяжка спрагназаваць чыю пазіцыю зойме выканкам.

Камісія прыняла рашэнне акрэдытаваць на Алімпіяду журналістаў «Советской Белоруссии», «Рэспублікі», «Спортивной панорамы» і БЕЛТА.

Прычым, двое апошніх СМІ змогуць адправіць у Ванкувер і фотакарэспандэнтаў. Таксама будзе адмысловы зварот у МАК з просьбай выдзеліць яшчэ адно месца для журналіста «Звязды».

Як адзначыў прэс‑сакратар НАК Пётр Рабухін: «Прессбол» часта друкуе неправераную інфармацыю. Мякка кажучы, казкі выдае за жахі, а жахі за казкі».

Вядомы тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі рашэнне камісіі па СМІ пракаментаваў так: «Я галасаваў за тое, каб за кошт дзяржавы на Алімпійскія гульні ездзілі прадстаўнікі выключна дзяржаўных выданняў».

Нагадаем, што год таму за шэраг скандальных публікацый «Прессбол» пазбавілі акрэдытацыі на летнія Алімпійскія гульні ў Пекіне. З сталіцы Кітаю для «Прессбола» пісалі некалькі журналістаў з іншых выданняў Расіі і Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства