viasna on patreon

Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу Жаны Абрамавай

2009 2009-02-03T13:01:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

5 лютага ў Берасцейскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Абрамавай і яе сям’і па пастанове, вынесенай 25 лістапада 2008 года судом Маскоўскага раёна Берасця, аб яе высяленні з кватэры па вуліцы Кірава 107.

 

Нагадаем, што актывістку дэмакратычнага руху разам з сям’ёй хочуць высяліць з кватэры без прадстаўлення іншага памяшкання для жыхарства. Суд не прызнае родную бабулю Жаны, якая разам з ёю была прапісана ў гэтай кватэры, блізкім родзічам. Таму Жана разам з маці і двума сёстрамі, паколькі бабуля памерла, і зразумела, ужо не жыве там, павінны вызваліць кватэру, хоць жывуць у ёй нязменна з 1989 года і ніколі не мелі праблем з аплатай камунальных паслуг.

 

Адвакаты бачаць у справе відавочнае палітычнае адценне. Жана актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці горада: брала ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, збірала подпісы, праводзіла агітацыю. Па яе заяве ў камітэт ААН па правах чалавека будуць разглядацца факты парушэння правоў і свабод грамадзян Берасця. Ні для каго не сакрэт, што такая дзейнасць у нашай краіне не вітаецца. Таму актыўная палітычная пазіцыя Жаны магла паўплываць на рашэнне суду. У такім выпадку гэта - палітычная помста.

 

Хто неабыякавы да гэтай судовай справы, могуць падтрымаць дзяўчыну ў Берасцейскім абласным судзе 5-га лютага. Пачатак разгляду скаргі ў 9.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства