Зварот да Гулякі

2009 2009-01-26T14:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўная Рада непрызнаванага беларускімі ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс прыняла зварот да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальных меншасьцей Леаніда Гулякі з прапановамі легалізацыі далейшай дзейнасці арганізацыі.

Негледзячы на тое, што існуюць дыяметральна супрацьлеглыя пункты гледжання на прычыны канфлікту паміж звязам палякаў на чале з Анжалікай Борыс і ўладай, зацікаўленыя бакі павінны сесць за стол перамоваў і выпрацаваць канцэпцыю легалізацыі непрызнаванай беларускімі ўладамі арганізацыі.

Такія крокі, на думку сябра галоўнай рады звязу палякаў Анджэя Пачобута, у сённяшняй сітуацыі ўзаемавыгодныя як для дзяржавы, так і для грамадскага аб’яднання:

- Нашай арганізацыі належыць на рэгістрацыі, а Беларусі –на паляпшэнні стасункаў як з Польшчай, так і з Еўразвязам. Таму на мой погляд - двухбаковы дыялог у дадзенай сітуацыі непазбежны-і мы канстатуем гатоўнасьць сесць за стол перамоваў з уладамі.

У сярэдзіне сакавіка павінен адбыцца чарговы з’езд звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, на якім будзе абірацца кіраўніцтва арганізацыі. У свой час, з’езд праўладнага саюза палякаў пройдзе ў верасні бягучага года. Цяперашні старшыня арганізацыі Іосіф Лучнік паведаміў, што не будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international