viasna on patreon

З Брэста дэпартаваныя польскія настаўнікі

2009 2009-02-02T14:05:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 студзеня з Брэста былі дэпартаваныя Пётр Борань і Галіна Зайкоўская. Яны працавалі ў «АКЦ Мост», на базе якога існуе Польская грамадская школа імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі.

Настаўнікі выкладалі польскую мову і гісторыю для вучняў старшых класаў.

Спецыялісты былі зарэгістраваныя, працавалі ўжо другі год, мелі дазвол ад уладаў Брэста на працу ў галіне адукацыі.

У суботу і нядзелю спецыяльна на заняткі да польскіх настаўнікаў даязджалі навучэнцы з Кобрына, Пінска, Пелішча.

Падставай для дэпартацыі стала змена месца жыхарства настаўнікаў, якія перасяляліся з раней найманай кватэры ў новую арандаваную хату.

Поўнае перасяленне настаўнікаў так і не адбылося, бо спецслужбы, якія назіралі (як аказалася пазней) за гэтым працэсам, на дзіва, вельмі хутка выявілі парушэнні заканадаўства. Аказваецца, трэба было ў акрэслены тэрмін перарэгістравацца па новаму адрасе.

Дзеянні ўладаў у горадзе разглядаюць як дэманстрацыю пільнага нагляду за жыццём польскае грамады ў горадзе.

Замест таго каб папярэдзіць альбо патлумачыць, што і як трэба рабіць, на настаўнікаў наляцела сяміасабовая група прадстаўнікоў міліцыі, домакіраўніцтва, спецслужбаў. З педагогаў узялі адбіткі пальцаў і аб'явілі ім дэпартацыю без права ўезду на 5 гадоў.

Узнікаюць пытанні: каму патрэбны гэты скандал і на што разлічваюць яго арганізатары?

Нагадаем, што справа адбылася напярэдадні VIІ з'езду Саюзу палякаў. Ён адбудзецца 14—15 сакавіка ў Баранавічах.

Абласны актыў СПБ вырашыў арганізаваць нядзельныя заняткі школкі ў Тэрэспалі — польскім памежным мястэчку, а моладзь прывозіць на заняткі аўтобусам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства