Праблемы з польскімі журналістамі: Адама Тухліньскага беларускія ўлады дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў, Марціна Сьмялоўскага ў Беларусь не пусьцілі

2005 2005-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з канфліктам вакол Саюза палякаў беларускія ўлады пачалі абмяжоўваць працу польскіх журналістаў у Беларусі. 6 ліпеня з Гародні быў дэпартаваны фотакарэспандэнт Адам Тухліньскі, тэлежурналіста Марціна Сьмялоўскага ўлады не ўпусьцілі ў Беларусь на мяжы, паведаміла радыё Свабода.

Фотарэпарцёра часопісаў “Przekroj” і “Newsweek” Адама Тухліньскага беларускія ўлады 6 ліпеня дэпартавалі з Беларусі за тое, што ён нібыта ажыцьцяўляў журналісцкую дзейнасьць без акрэдытацыі МЗС. Яму забаронены ўезд у Беларусь цягам пяці гадоў. Спадар Тухлінскі быў зьдзіўлены, што затрымлівалі яго два міліцыянты ў цывільным, якія ўцягнулі яго ў звычайным аўтамабіль: “Гэта было больш падобна на бандыцкі напад, аб ніякай законнасьці тут нельга ўвогуле нічога гаварыць у такім выпадку.”

Спадар Тухлінські гаворыць, што прыехаў у Беларусь па турыстычнай візе, і рабіў здымкі як турыст у агульнадаступным месцах, што не забаронена законам. Цягам свайго знаходжаньня ў Гародні ніякіх здымкаў у свае СМІ ён не перадаваў. Нічога не здымаў ён і ў момант затрыманьня. Аднак беларускія міліцыянты і не высьвятлялі ў яго ніякіх акалічнасьцяў знаходжаньня ў Беларусі.

У той жа дзень ня быў дапушчаны ў Беларусь іншы польскі карэспандэнт, які меў візу і сталую акрэдытацыю МЗС – тэлежурналіст Марцін Сьмялоўскі. Беларускія памежнікі пратрымалі яго некалькі гадзінаў, а потым заявілі, што ягонае знаходжаньне ў Беларусі непажаданае. Прычынаў не патлумачылі, сказаў Марцін Сьмялоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international