Выбарчыя страсьці па-Полацку. Валерыю Шчукіну прыйдзецца балатавацца па адной акрузе з дырэктарам Педагагічнага каледжу, падначаленыя якога складаюць трэцюю частку выбарчай камсіі. Правіла: “Усё залежыць не ад тых, хто галасуе, а ад тых, хто падлічвае бюлетэні” працягвае дзейнічаць.

2003 2003-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр быў накіраваны сьпіс сяброў участковай выбарчай камісіі №10 г. Полацку. Нават першаснае азнаямленьне выклікае абурэньне парушэньнем нормаў дзеючага выбарчага заканадаўства, якое тычыцца фармаваньня ўчастковых камісіяў: 13 сяброў камісіі – супрацоўнікі адной навучальнай установы (ч.1 арт. 35 ВК вызначае: “......працоўныя калектывы арганізацыяў ці калектывы іх структурных падраздзяленьняў з ліку сваіх членаў могуць вылучаць у адпаведную... участкову камісію толькі па адным прадстаўніку).

Участковая камісія №10 г. Полацку
Цэнтр – Полацкі дзяржаўны аграрна-педагагічны каледж
(згодна з публікацыяй у газеце “Полацкі веснік” №5 – 21 студзеня 2003 г.)

Ахпаш Рыма Уладзіміраўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Жукоўская Вольга Васільеўна – спецыяліст па кадравай працы Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Ермалаева Алена Леанідаўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Ільяшэнка Ніна Іванаўна – сакратар СШ №9
Касаткіна Людміла Якаўлеўна – пенсіянерка
Калужонак Тацяна Іванаўна – лабарант Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Карзюк Франц Паўлавіч – дырэктар СШ №9. Старшыня камісіі
Красікаў Анатоль Рыгоравіч – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Лукьянчук Алена Леанідаўна – лабарант Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Папоў Ігар Селівестравіч – кантралёр СбіО РУП ВА “Шкловалакно”
Рудзянок Тацяна Мікалаеўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Самуль Аляўціна Васільеўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. Нам. Страшыні камісіі
Сігалава Ніна Міхайлаўна – загадчык бібліятэкі Полацкага педкаледжу
Сімановіч Васіль Віктаравіч – настаўнік СШ №9
Феданкоў Алег Леанідавіч – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Шарстук Ірына Сямёнаўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Шаркель Аксана Тадэвушаўна – культарганізатар Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Швайко Тацяна Рыгораўна – выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу
Шэлег Тацяна Генадзьеўна -- выкладчык Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу

Вывучыўшы склад дадзенай камісіі, супрацоўнікі “Вясны” патэлефанавалі ў Полацк, і сакратар камісіі №10 Ермалаева Алена Леанідаўна растлумачыла, якім чынам была сфармаваная камісія. Згодна з атрыманай інфармацыяй стла вядома наступнае:

 -- па-першае: у апублікаваным сьпісе памылка – не 13, а 9 сяброў камісіі працуюць у аграрнаэканамічным каледжы: Ахпаш Р.У, Калужонак Т.І., Швайко Т.Р., Шэлег Т.Г. – супрацоўнікі Полацкага педагагічнага каледжу. Гэта вельмі важная інфармацыя, паколькі дырэктар гэтага каледжуТ.Г. Палушкіна балатуецца па дадзенай выбарчай акрузе ў гарадзкі Савет дэпутатаў. Наколькі надрукаваная ў “Полацкім весніку” інфармацыя зьяўляецца тэхнічнай памылкай – у такім выпадку цяжка сказаць.

 па-другое: пры фармаваньні камісіі шырока былы выкарыстаная магчымасьць вылучаць прадстаўнікоў ад структурных падразьдзяленьняў працоўнага калектыву: Ахпаш Р.У., Калужонак Т.І., Сігалава Н.М., Швайко Т.Р., Шэлег Т.Г. вылучаныя ад структурных падразьдзяленьняў аднаго Педагагічнага каледжу (ад адміністратыўна-абслугоўваючага персаналу, адміністратыўна-упраўленчага персаналу і г.д.).

 9 сяброў камісіі – супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу вылучаныя у камісію шляхам збору подпісаў ад грамадзянаў. Калі калі такім чынам трактаваць выбарчае заканадаўства, якое дазваляе вылучаць сяброў камісіі шляхам збору подпісаў, то можна сфармаваць любую камісію – нават выключна з аднаго працоўнага калектыву, кіраўнік якога балатуецца па гэтай жа акрузе.

Пра грубейшае ігнараваньне і “патрэбнае трактаваньне” нормаў выбарчага заканаўства на дадзеным выбарчым участку падчас фармаваньня камісіі нам стала вядома таму, што на тэрыторыі, правядзеньне выбараў на якой забясьпечвае ўчастковая камісія №10, балатуецца вядомы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін.
Ён спачатку накіраваў заяву адносна парушэньня Выбарчага кодэксу ў Полацкі гарадзкі выканаўчы камітэт і гарадзкую камісію, у якой паставіў пад сумненьне незалежнасьць камісіі і прапанаваў не накіроўваць у склад камісіі прадстаўнікоў Педагагічнага каледжу ці ўключыць у склад камісіі роўную колькасьць прадстаўнікоў ад усіх кандыдатаў па гэтай акрузе. Полацкі гарадзкі выканаўчы камітэт адрэагаваў толькі на апошнюю фразу з усёй заявы – указаў, што “прапанова пра ўключэньне ў склад участковай камісіі прадстаўнікоў ад усіх магчымых кандыдатаў у дэпутаты па выбарчай акрузе супярэчыць дзеючаму заканадаўству”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international