viasna on patreon

Акцыя “Не палітычнаму прызыву!” ля Міністэрства абароны

2009 2009-02-02T12:56:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Болей за дзесятак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” сталі насупраць будынку Міністэрства абароны з расьцяжкай “Не палітычнаму прызыву!”

Маладыя людзі скандавалі “Шылу – Свабоду! Франаку – свабоду! Хведаруку – Свабоду!”

"Малады фронт" выступае з пратэстам супраць рэпрэсіяў беларускіх уладаў, накіраваных на ізаляцыю моладзевых лідэраў Івана Шылы, Зьмітра Хведарука і Франака Вячоркі.

“Падзеі, што адбыліся цягам апошніх дзён, у чарговы раз сьведчаць пра тое, што гэтак званая лібэралізацыя носіць толькі зьнешні, касмэтычны характар, не зьмяняючы сутнасьць беларускай дыктатуры. “Малады фронт” патрабуе ад Міністэрства абароны тэрміновага спыненьня перасьледу моладзі па палітычных матывах і правядзеньня прызыву на тэрміновую службу аб’ектыўна і згодна зь дзеючым беларускіх заканадаўствам”, - гаворыцца ў звароце моладзевая арганізацыі.

Адна актывістак МФ Наста Палажанка перадала зварот у Міністэрства абароны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства