viasna on patreon

Дзень Волі 2009: Ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай

2009 2009-02-02T12:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння кіраўніцтвам Партыі БНФ (старшыня Лявон Баршчэўскі, намеснікі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч) будзе пададзена заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да 91‑х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.

 

Заяўнікі просяць даць афіцыйны дазвол на збор а 18‑й ля Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце праспектам Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы.

Заяўнікі акцыі настойліва просяць «не прапаноўваць чарговы раз маршрут Сурганава — Бангалор».

Сёлетняя акцыя пройдзе пад лозунгамі «За праўду!», «За справядлівасць!», «За свабоду!», а таксама з патрабаваннямі сыходу Лукашэнкі ў адстаўку, правядзення новых выбараў і стварэння ўраду народнага даверу.

 

Заяўнікі акцыі просяць іншыя палітычныя сілы — партыі і грамадскія рухі — далучыцца да акцыі. Яны таксама выказалі спадзеў, што сёлетняя акцыя пашырыць кола ўдзельнікаў. І на акцыю масава прыйдуць рабочыя і служачыя, «паколькі цяжкі фінансавы закрануў усіх».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства