viasna on patreon

Палітыка Саюз палякаў - пад наглядам

2009 2009-02-02T12:04:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 студзеня зь Беларусі былі дэпартаваныя грамадзяне Польшчы выкладчыкі Пётар Бораня і Галіна Зайкоўская. Падставай для дэпартацыі стала зьмена месца жыхарства выкладчыкаў, якія перасяляліся з раней найманай кватэры ў новую арэндаваную хату.

 

Журналіст “Gazeta Wyborcza” у Беларусі Андрэй Пачобут пракамэнтаваў для “Свабоды” факт чарговай дэпартацыі зь Беларусі грамадзянаў Польшчы. Суразмоўца заяўляе, што беларускія ўлады дэманструюць пільны нагляд за дзейнасьцю непрызнанага дзяржавай Саюза палякаў.

“СПБ распачаў падрыхтоўку да свайго VII з'езду. Форум адбудзецца 14-15 сакавіка ў Баранавічах, як плянуецца ў Доме польскім. А так як гэта першая вялікая падзея на Берасьцейшчыне за апошнія гады, то актывізуюцца і спэцслужбы. У гэты раз яны адшукалі прычыны для фактычнага закрыцьця Польскай грамадзкай школы імя Ігната Дамейкі Саюзу палякаў у Беларусі”.

Напрыканцы мінулага году зь Беларусі былі высланыя ксяндзы Ян Сканечны з Поразава, Анджэй Краўчык са Слоніму і Ян Браноўскі зь вёскі Галынка Гарадзенскай вобласьці. Афіцыйная прычына, як заявіла МЗС Беларусі “ксяндзы не валодаюць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства