Сьпецслужбы ў Сьветлагорску спрабуюць кантраляваць дзейнасьць грамадзскіх аб’яднаньняў і шукаюць інфарматараў

2005 2005-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада Сьветлагорскай раённай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” паведаміла, што 2 жніўня супрацоўнік міжраённага аддзяленьня ў г. Сьветлагорску Упраўленьня па Гомельскай вобласьці Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь выклікаў грамадзяніна Аляксандра Раўценку дзеля размовы.
А. Раўценка пабываў за мяжой у складзе групы прадстаўнікоў грамадзкасьці, якая знаёмілася ў Чэхіі з дзейнасьцю органаў мясцовага кіраваньня ў сьферы адукацыі, культуры, вырашэньня сацыяльных пытаньняў. У групу ўваходзілі прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, іншых грамадзкіх аб'яднаньняў, бізнесу, журналісты. 24-гадовы А. Раўценка браў удзел у візыце ў якасьці пазаштатнага карэспандэнта (публікаваў матэрыялы на розныя тэмы ў шэрагу газетаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы рэпартажаў для мясцовага тэлебачаньня ў Сьветлагорску).
Супрацоўнік КДБ запатрабаваў ад А. Раўценкі адказаць на пытаньні: для чаго ўсе гэтыя людзі ездзілі за мяжу, чым займаліся там, якія месцы наведвалі, аб чым размаўлялі і г.д. Асабліва настойліва цікавіўся Тэльманам Маслюковым (адзін з каардынатараў візыту) і прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў.
А. Раўценка быў выкліканы супрацоўнікам аддзяленьня КДБ без павесткі (па тэлефоне), па зададзеных пытаньнях ня быў складзены пратакол.
У той жа дзень А. Раўценка паведаміў іншым удзельнікам паездкі пра размову, у выніку чаго ўдзельнікі візыту, адносна якіх супрацоўнік КДБ задаваў пытаньні, склалі сумесную заяву і 5 жніўня накіравалі яе начальніку аддзяленьня КДБ у Сьветлагорску і пракурору міжраённай пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international