Вынікі года: 56 папярэджанняў СМІ

56 пісьмовых папярэджанняў 51-у СМІ вынесла ў мінулым годзе Міністэрства інфармацыі, — паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі.

Прыпынена летась было адно перыядычнае выданне. Такая санкцыя ў лютым 2008 г. была ўжытая да гродзенскай газеты рэкламнага характару «Всё для всех. Гродно». Нагодай для гэтага, паводле чыноўніка, стала публікацыя анекдотаў з нецэнзурнай лексікай.

Для параўнання: за 2007 год Міністэрства інфармацыі вынесла 86 пісьмовых папярэджанняў 76-і выданням. Дзейнасць трох выданняў прыпынялася тэрмінам на 3 месяцы.

На 1 студзеня 2009 года — паводле статыстычных звестак, выкладзеных на сайце міністэрства — зарэгістравана 1307 друкаваных СМІ. У параўнанні з чэрвенем 2008 г. гэта на 37 выданняў больш (было 1270). Але з таго­ часу недзяржаўных газет стала на 23 менш, а дзяржаўных — на чатыры больш. Агульная колькасць выданняў павялічылася за кошт рэгістрацыі новых часопісаў і бюлетэняў.

У папярэднім месяцы было анулявана 26 пасведчанняў аб рэгістрацыі, — паведамляецца ў той жа статыстычнай справаздачы.

«Усё, што нараджаецца, некалі знікае. Гэтак і СМІ — і нараджаюцца, і знікаюць», — пракаментаваў гэтыя дадзеныя Віктар Гурэцкі.

Як запэўніў сп.  Гурэцкі, нагода для анулявання пасведчанняў СМІ толькі адна — калі перыядычнае выданне не выходзіла больш за год. «Палітычных прычын тут не шукайце», — падкрэсліў сп. Гурэцкі.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international