У Гомелі прайшлі провады ў ЛПП жанчын-алкаголікаў

2009 2009-01-30T16:54:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі 30 студзеня каля ізалятара часовага ўтрымання прайшлі провады ў ЛПП 11 жанчын-алкаголікаў. Мерапрыемства арганізавана ўпраўленнем прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама. У ім узялі ўдзел міліцыянеры, урач-нарколаг, журналісты, а таксама каля 30 асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, дастаўленых да ІЧУ ўчастковымі міліцыянерамі.

Перад адпраўкай работнікі міліцыі ўручылі жанчынам сувеніры — касметычныя наборы "Пуцёўка ў жыццё".

Як зазначыў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі Анатоль Васільеў, ЛПП застаецца адной з самых дзейсных мер па прафілактыцы бытавой злачыннасці. "Жанчыны-алкаголікі — ці патэнцыяльныя злачынцы, ці патэнцыяльныя ахвяры бытавога насілля. У 2008 годзе ў вобласці ўпершыню за апошнія тры гады быў адзначаны рост бытавых забойстваў. 2009 год пачаўся яшчэ горш — з 10 зарэгістраваных забойстваў шэсць учынена на бытавой глебе. З пачатку года ў ЛПП адпраўлена 40 мужчын", — зазначыў А.Васільеў.

Урач-нарколаг Ігар Уханін паведаміў прысутным, што 10 гадоў таму на кожныя 10 выпадкаў мужчынскага алкагалізму рэгістраваўся адзін жаночы, цяпер — пяць. "Назіраецца ўстойлівы рост жаночага алкагалізму. Накіраванне ў ЛПП — гэта не лячэнне, а прымусовая ізаляцыя. Чалавеку даюць магчымасць быць цвярозым, аднавіцца, задумацца", — пракаментаваў І.Уханін.

Згодна са статыстыкай, супрацоўнікамі АУС вобласці на ўлік у наркалагічныя службы органаў аховы здароўя у 2008 годзе пастаўлена 4.970 чалавек, з іх 686 непаўналетніх; накіравана ў ЛПП 706 хранічных алкаголікаў, з іх 146 жанчын. За год у медвыцвярэзнікі вобласці было змешчана 32.378 чалавек, 380 грамадзян памерлі ад атручэння сурагатным алкаголем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international