Астравецкі ідэолаг заявіў, што большасць ягоных землякоў - за АЭС
Большасць жыхароў выступаюць за будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў іхным рэгіёне, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Віктар Свіла.
Па ягоных словах, людзі пераважна ўспрынялі навіну аб будаўніцтве АЭС "аптымістычна і прагматычна" і звязваюць з ёй паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне. Ідэалагічны працаўнік спасылаецца на вынікі праведзенага анкетавання насельніцтва.
Тым не менш, вядома, што ў рэгіёне ідзе збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС. Мясцовым уладам падаюцца заяўкі на правядзенне акцый пратэсту, але ўсе яны адхіляюцца.
















