Зінаіда Бандарэнка: “Нам кожны дзень нагадваюць з экранаў Беларускага тэлебачання, што мы цывілізаваная дзяржава, а ў цывілізаванай дзяржаве не павінна быць смяротнага пакарання”

Зінаіда Бандарэнка
Зінаіда Бандарэнка

Да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” далучылася  Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі, знакамітая і папулярная дыктарка Беларускага тэлебачання, якой цягам дзесяцігоддзяў захаплялася ўся краіна.

 

Спадарыня Бандарэнка лічыць, што калі дзяржава дэкларуе арыентаванасць на агульначалавечыя каштоўнасці, то мусіць прытрымлівацца іх не толькі на словах, але і на справе.

 

“Я лічу, што на хрысціянскай Беларусі не павінны выносіцца смяротныя прысуды. З Божай ласкі чалавек павінен жыць. А калі ён сам здзейсніў жорсткае злачынства, то на тым свеце ён абавязкова панясе пакаранне.

 

А колькі судовая практыка налічвае судовых памылак! І колькі памылкова людзей пазбаўлялі жыцця. Дагэтуль мы з жахам узгадваем сумнавядомую “Віцебскую справу”.

 

Улічваючы, што беларускія судовыя законы не надта абараняюць правы чалавека, а судовыя справы разглядаюцца павярхоўна, ніхто з нас не застрахаваны ад турмы…

 

Нам кожны дзень нагадваюць з экранаў Беларускага тэлебачання, што мы цывілізаваная дзяржава, а ў цывілізаванай дзяржаве не павінна быць смяротнага пакарання”, -- адзначыла Зінаіда Бандарэнка, падпісваючы петыцыю за адмену смяротнага пакарання.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
Встраиваемые духовые шкафы газовые плиты склады бытовой техники. . Мужские швейцарские часы только на Gold.ua.