Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на допыт
Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Дзьякаву выклікаюць у РУУС Цэнтральнага раёна.
У позве, якую дзяўчына атрымала сёння раніцай зазначана, што яна абавязаная з'явіцца для допыта ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе 30 студзеня ў 9.00.
Як паведаміла Дзьякова, на працягу апошніх двух месяцаў ёй тэлефанавалі розныя людзі, і, прадстаўляючыся супрацоўнікамі міліцыі, патрабавалі з'явіцца то ў РУУС Цэнтральнага раёна, то ў РУУС Фрунзенскага раёна. У адказ на патрабаванне даслаць позву, яны пагражалі і абражалі яе, паведамляе Хартыя-97
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















