Моладзевы Саюз "Наша Україна" правеў пікет супраць незаконных прызываў у войска
Моладзевы Саюз “Наша Україна” правеў пікет ля амбасады Беларусі ў Кіеве з патрабаваньнем спыніць палітычныя рэпрэсіі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў у Беларусі. Нагодаю для пратэсту стаў незаконны прызыў у войска лідэра Моладзі БНФ Франака Вячоркі.
Акцыю-пратэст пракамэнтаваў актывіст Моладзевага Саюза Юры Міндзюк: “Франак Вячорка быў прызнаны непрыдатным да службы ў войску з-за праблемаў са здароўем. Нягледзячы на гэта, рэжым Лукашэнкі хоча ўсялікімі сіламі пазбавіцца ад маладых незалежных палітыкаў, якія займаюцца грамадзкаю дзейнасьцю. Так былі тэрмінова прызваныя на службу актывіст БНФ з Гомеля Зьміцер Жалезьнічэнка, Віталь Каратыш, былы лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта. Пры гэтым былі задзейнічаны беларускія спэцслужбы, якія затрымлівалі актывістаў, дастаўлялі іх у ваенкаматы і вайсковыя шпіталі, дзе ім адразу перапісвалі ці зьмянялі папярэднія мэдычныя дыягназы”.
Свае патрабаваньні актывісты Моладзевага Саюза “Наша Україна” перадалі прэзідэнту Беларусі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















