Заместа войска Хведарук трапіў на Акрэсьціна

2009 2009-01-29T19:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак зьняволеньня – менавіта такі прысуд быў вынесены Зьмітру за ўдзел у акцыі "Беларусь у Эўропу" 1 траўня.

 

Учора Зьмітра Хведарука супрацоўнікі міліцыі гвалтоўна адканваіравалі забралі ў ваенкамат, дзе выпісалі позву на сёньня на 9 раніцы. Нагадаем, моладзевы актывіст навучаецца ў хрысьціянскім каледжы, а таму па законе ня можа быць забраны ў войска.

 

Пасьля ваенкамата супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Зьмітра ў Першамайскі РАЎС, дзе па базе дадзеных знайшлі, што юнак яшчэ не адбываў пакараньня за

ўдзел у акцыі "Беларусьу у Эўропу" 1 траўня, хаця  моманту вынясеньня прысуду прашло больш за палову гады.

 

А 22 гадзіне Зьмітра Хведарука адвезьлі адбываць арышт у ізалятар на Акрэсьціна, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international