Хведарука гвалтоўна дастаўляюць у ваенкамат
Некалькі хвілінаў таму ў кватэру да моладзевага актывіста Зміцера Хведарука ўварвалася некалькі міліцыянтаў. Яны патлумачылі, што нібыта ёсьць прадпісаньне ў прымусовым парадку даставіць яго ў прызыўную камісію ў ваенкамат.
Цікаўнасьць ваенкамата да прызыўніка выглядае досыць дзіўна, паколькі ён научаецца на дзённым аддзяленьні ў каледжы і мае адтэрміноўку ад службы ў войску. Ізноў палітычная замова?
Аднак, як паведамляе Радыё Свабода, калі дахаты прыйшоў бацька Хведарука, міліцыянт і двое ў цывільным узялі ды сышлі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















